За личный вклад

 Напярэдадні Дня работнікаў культуры на Віцебшчыне падвялі вынікі работы, уручылі ўзнагароды лаўрэатам прэміі аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.

Сярод узнагароджаных быў і Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сенненскага райвыканкама.

 За асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, плённую працу і актыўны ўдзел у правядзенні культурных мерапрыемстваў ён узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў. Узнагароду на выязной сесіі, што на днях прайшла ў Дуброўне, яму ўручыў старшыня аблсавета Уладзімір Цярэнцьеў.

«ГС».