Как не стать жертвой мошенников на переписи населения

У насельніцтва нярэдка ўзнікае пытанне, як адрозніць махляроў ад грамадзян, якія праводзяць перапіс насельніцтва.

 

 Па словах Святланы Сандрыгайла, намесніка начальніка аддзела статыстыкі Сенненскага раёна, у перапісчыка абавязкова павінна быць пасведчанне. “Не трэба саромецца спытаць пашпарт, каб зверыць прозвішча, імя, імя па бацьку, якія напісаны ў пасведчанні, — параіла яна. – Перапісчык павінен мець пры сабе сумку з лагатыпам перапісу і планшэтны камп’ютар. У дні перапісу з 9.00 да 21.00 будзе працаваць кол-цэнтр па адзіным нумары 8-801-100-3131, патэлефанаваўшы па якім, можна будзе не толькі ўдакладніць прозвішча і імя перапісчыка, але і задаць пытанні, звязаныя з правядзеннем перапісу. Званок бясплатны як са стацыянарнага, так і мабільнага тэлефона”.

 Святлана Аляксееўна нагадвае, што этап электроннага перапісу стартуе 4 кастрычніка і завершыцца 18 кастрычніка. Усе жадаючыя могуць самастойна запоўніць перапісныя лісты на сябе і членаў сваёй сям’і ў сетцы Інтэрнэт па адрасах: www.перепись.бел, www.census.by. У гэты перыяд, акрамя Інтэрнэт-апытання, будуць арганізаваны мабільныя стацыянарныя ўчасткі для правядзення перапісу на прадпрыемствах і ў арганізацыях. З 21 па 30 кастрычніка грамадзяне, якія не перапісаліся праз Інтэрнэт, могуць зрабіць гэта дома альбо на стацыянарных участках. У нашым раёне будуць працаваць два ўчасткі – у Сянне па вуліцы Машэрава,2 у будынку гасцініцы на першым паверсе. І ў гарадскім пасёлку Багушэўск па вуліцы Паркавай,7 у адміністрацыйным будынку сельвыканкама на другім паверсе.

 Інфармацыя, атрыманая ад насельніцтва ў ходзе перапісу праз Інтэрнэт і непасрэдна перапісчыкамі, застанецца канфідэнцыяльнай, падкрэсліла Святлана Сандрыгайла.

Ала ЯКАЎЛЕВА.