Сенненщина в Браславе

 Сенненшчына ў Браславе, дзе адбудзецца фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі -2019”, будзе прадстаўлена досыць шырока.

 

 У афіцыйную дэлегацыю, якая пройдзе па вуліцах святочнага горада, прыме ўдзел у шматлікіх фестывальных мерапрыемствах, уключаны лепшыя механізатары, кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый, прадстаўнікі райсельгасхарча і райвыканкама.

 Але не толькі. Удзел у культурна–забаўляльных мерапрыемствах, якія пройдуць на галоўнай сцэне фестывалю, іншых яго пляцоўках прымуць работнікі ўстаноў культуры. У прыватнасці ў складзе зборнага хору вобласці выступяць работнікі культуры раёна. Дзве нашы танцавальныя пары Дзмітрый Зайко, Віктар Гайдукоў, Хрысціна Лісунова і Наталля Подраз, якія працуюць у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, таксама будуць радаваць гасцей “Дажынак” сваімі талентамі. Яны, дарэчы, будуць апрануты ў арыгінальныя касцюмы сенненскага строю, вырабленыя спецыялістамі Дома рамёстваў.

 У такія ж касцюмы будуць апрануты і вучні СШ №2 г. Сянно, якім выпаў гонар несці сцяг раёна, транспарант з выявай герба і назвай раёна, каравай на чале раённай дэлегацыі. Сенненскую калону па традыцыі будзе суправаджаць ансамбль барабаншчыц раённага Цэнтра дзяцей і моладзі і духавы аркестр РЦКН.

 “ГС”.