Літаратурная старонка “Верасы” №1 (89)

 

Людміла Працэнка.

Пад сузор’ем арла.

Упершыню Ніну Дунец (у той час яе прозвішча было Беразень) я ўбачыла на трыбуне раённай камсамольскай канферэнцыі недзе ў 1965-ым годзе. Маладая прыгожая даярка кідала ў залу гарачыя, красамоўныя, поўныя камсамольскага запалу словы, якія, зусім відавочна, вырываліся з самых глыбінь сэрца. І прысутныя таксама сэрцамі ўспрымалі яе словы, яе думкі. Бо ўсе мы ў зале былі адзінадумцамі, камсамольцамі шасцідзясятых. Мы былі моцна з’яднаныя тым, што свята паверылі ў сузор’е Арла, пра якое так  пранікнёна напісалі для нас Аляксандра Пахмутава і Мікалай Дабранраваў у песні «Звездопад», стаўшай гімнам маладых рамантыкаў усіх пакаленняў, усіх, хто паверыў у сузор’е Арла і галоўную ў ім зорку Альтаір.

 Ніну Дунец і іншых назвалі тады маладымі гвардзейцамі пяцігодкі. разам з іншымі камсамольцамі Сенненшчыны яна ездзіла ў Маскву, на з’езд ВЛКСМ, фатаграфавалася ля знакамітага Сцяга Перамогі. Як мы зайздросцілі ёй! Саша Шарэнда з Ходцаў, Зіна Грыгор’ева і Коля Калкоў з Сянно, Саша Платонаў з Багушэўска і многія іншыя — я памятаю іх, сваіх адзінаверцаў, зацятых камсамольцаў тых гадоў. Лукомльскі, затым Цалуйка былі тады першымі сакратарамі раённага камітэта камсамола, а нязменны другі сакратар Зоя іванаўна Куксо, не зважаючы на няўмольныя гады, і сёння здзіўляе выглядам, з’яўляецца эталонам нязгаснай маладосці.

 Шмат думаю пра ваеннае пакаленне арлянят. Ва Ульянавіцкай школе працавала настаўніцай Лідзія Савельеўна Кацар, былы сакратар Сенненскага падпольнага райкама камсамола. Яе  сястра была партызанскай сувязной. Я  глядзела на іх, як на гераінь, бачыла ў іх вачах той жа агонь, што і ў вачах Ефрасінні Зяньковай, кіраўніка легендарнага Обальскага падполля, з якой давялося сустрэцца ў лагеры камсамольскага актыву «Орлёнок».

 Летам шэсцьдзясят восьмага мой бацька, маёр запасу, былы партызан брыгады Ляонава, узяў мяне ў паход-аб’езд  мясцін былых партызанскіх баёў.Камбрыг Ляонаў  прыехаў з Мінска, начштаба брыгады Сыценка — з Урала, камандзір партызанскага атрада Клячын — з Сянно. Былі і многія іншыя ўдзельнікі былых партызанскіх баёў, а разам з  імі і мы — некаторыя з іх нашчадкаў, у кірзачах  ці гумавых ботах дзясяткі кіламетраў прайшлі-праехалі па лясах Чашніччыны, Сенненшчыны па іх партызанскіх сцяжынках. У суровым маўчанні слухалі мы ўспаміны, назіралі, як пры сустрэчах вяскоўцы не хавалі слёз.

 Глядзела, слухала, дзіву давалася: што за пакаленне! Дастойнае павагі, любові, удзячнасці за тое, што здолела адстаяць жыццё на зямлі.

 На вялікі жаль, камсамольскі ўзрост маіх дзяцей супаў з перыядам  пэўнай непавагі ў адносінах да камсамолу, не давялося ім быць членамі гэтай арганізацыі. І як радуецца сэрца, калі бачу ў тэлеперадачах, чытаю ў газетах пра справы моладзі, у тым ліку і сенненскай

 Не так даўно мы размаўлялі з даўняй маёй знаёмай Нінай Іванаўнай Дунец. Болей за дваццаць гадоў адпрацавала яна даяркай у Белай Ліпе, была нязменным членам праўлення гаспадаркі, яе актыўная грамадзянская пазіцыя была прыкладам для ўсіх. У немаладых ужо яе вачах раз-пораз успыхваюць маладыя іскрынкі, і Ніна Іванаўна гаворыць:

 — А ведаеш, я і цяпер адчуваю нешта маладзёжна-камсамольскае. І так хочацца, каб над шэрай будзённасцю, жыццёвай цягамоцінай ярка і ўзнёсла гарэла ўсё ж зорка Альтаір.

 

 

Ксения Пестун, УО «Мошканская ГОСДС-Ш».

 

ЛЮБИТЕ ЖИЗНЬ!

А вам когда-нибудь бывало радостно,

Как будто без причины, просто так?

А может быть, когда-нибудь казалось вам,

Что каждое несчастье лишь пустяк?

Хоть раз, на небо глядя, улыбались вы?

А радовались летнему дождю?

Простой рецепт удачи, а казалось бы,

Я просто чушь какую-то несу!

Любите каждый день, пускай он пасмурный,

И даже если солнца нет давно,

Пусть дождь идёт,

Пусть снег — какая разница?

Счастливым это как-то всё равно.

Запомните, когда улыбкой светится

У вас лицо, когда горят глаза,

Вам никогда несчастие не встретится,

И по щеке не побежит слеза.

А если вдруг случатся неприятности,

Топить в вине и дыме сигарет

Не стоит их ни в коем случае,

Привычкам вредным говорите: «НЕТ!»

Здоровый образ жизни — это здорово,

А неудачу можно победить.

Так радуйтесь порою даже мелочи,

Учитесь чистыми душою быть!

 

Іван Лазука

Бачым зоркі, каметы

У профіль і ў анфас…

Няўжо на далёкіх планетах

Усё амаль як у нас?

Жывуць там браты па розуму,

Існуюць цывілізацыі,

І мы ніколькі не розныя…

Ці маюць вучоныя рацыю?

Сустрэнемся — і за бяседу,

Здзейсняцца ўсе надзеі…

Аднак мы сусед суседа

Ці кожны раз разумеем?

        

Васіль ІГНАТАЎ

Гукай мяне

Гукай мяне, гукай і клікай,

Шукай вячэрняю парой…

А коўш Мядзведзіцы Вялікай

Зачэрпнуць хоча зорак рой.

І я вярнуся назаўсёды,

Я прылячу — страчай,

         страчай! —

Туды, дзе песняй

         звіняць воды,

Туды, дзе радасць

         цераз край.

Шукай мяне, гукай і клікай

Праз вечар, ноч, праз час,

          праз даль…

З каўша мядзведзіцы Вялікай

Зноў зоркі сыплюцца

          на баль.

Залатая пара

Восень завітала

У наш дзіўны край,

Птушак меней стала,

Не гамоніць гай.

Клінам адлятаюць

У вырай жураўлі,

Сумна пакідаюць

Месцы, дзе былі.

Каб вясной вярнуцца

У родныя мясціны,

Дзе яны займуцца

Множыць род птушыны.

Дрэвы і даліны

Так прыгожы днём,

А вось куст каліны

Бы гарыць агнём.

Маніць на прыроду

Доўга вандраваць,

І сваю нягоду

З ёю забываць.

І збірае восень

Шчодрыя  дары,

Зрэдку кроны сосен

Шэпчуцца ў бары.

Велічныя далі,

Хараство прыроды

Залатымі сталі

З восеньскай нагоды.

 

Виктор Астапенко

 

Весной в 45-м году…

Не сможем мы встретить друг друга,

Друг другу руки не пожмём,

Не выйдем гулять по округе,

Где прежде гуляли вдвоем.

Не вспомним, как в школе шпаргалки

Пытались тайком передать,

Как, сделав «винтовку» из палки,

В «войну» мы любили играть.

Не вспомним, как в дни грозовые

Мы встали со взрослыми в строй,

Чтоб вечно пришельцы чужие

Не правили нашей землёй.

Чтоб в рабстве нам спины не гнули

Под кровом родимой страны,

Ушли мы с тобою под пули

Уже настоящей войны.

Пути на полях и завалах

С тобой я от мин расчищал,

Удача мне в руки давалась,

А ты один раз оплошал.

Гром взрыва нежданно раздался,

Взметнулся песок в высоту…

С тобой я навеки расстался

Весной в 45-м году…

 

«OST»

С Востока беднягу пригнали

Рабом на чужбине служить.

«Айн русишес швайн»* его звали,

В конюшне заставили жить.

Рожден он был с вольной душою

И рабской неволи не снёс,

Не мог он терпеть над собою

Звериного крика: «Льос! Льос!»**

Голодным бывал он нередко,

С избытком увидел он зла

И умер, как птица, что клетку,

Как дом свой, признать не смогла.

Без гроба его закопали,

И «памятник» был ему прост:

На камне углём написали

Три буквы корявые: «OST»***

 

* «Ein russische Schwein» — (немецк.) «русская свинья».

** «Los! Los!» — (немецк.)  «Давай! Давай!»

*** «OST» — «Восток».

Нашивки с такими буквами должны были носить на груди все вывезенные фашистами на работу из Беларуси, Украины, России.

 

Таццяна Панушкіна

 

Адзінота

Адзінота. Самота.

Прытулак дзе знайсці на вялізнай

              планеце?

Лёс дае на сняданак гатунак

     з слоў хлуслівых, падману.

Агледзьце маё сэрца — яно ўсё

              ў нарывах.

Усё паедзена, бы ад праказы.

Калі выклікну: «Дапамажыце!»

Ці пачую адкуль я адказу?

Дзе знайсці мне ад ветру

              прытулак,

Што ў кожную шчыліну лезе?

… Завірухі скупы падарунак —

Дах і кроў. Белы, чысты. У снезе…

Ды так зябка ў гэтае хаце!

Лёд сагрэе ці ў гэткую сцюжу?

А вось сэрца апошняе страціць —

Цеплыню і ўдзячлівасць людзям.

Адзінота. Самота. Ад сцюжы

Дзе знайсці ва ўсім свеце

              прытулак?

Камяні. Да вячэры. На блюдзе

Бацька сыну дае замест булак.

*  *  *

Мне этой ночью снился

         буревестник

И он парил над этим миром

         грешным,

Он предвещал, он чувствовал беду.

И видно было, что уже устал он

Летать над миром, что лежал

         внизу

Руинами, омытыми дождями.

Я на руинах выжить не смогу!

*   *  *

Как бывает птица одинока,

В синем небе с гордостью паря,

Так бывает трудно человеку,

Если слишком возлюбил себя.

*   *   *

Всё хорошо!

И наплевать, что плохо.

Ведь так давно устроен

              этот мир —

Чем дольше собираем

         мы по крохам,

Тем больше после счастьем

         дорожим.

*   *   *

О, как пронзителен крик тишины!

как оглушает долгое молчанье,

В тот миг, когда все рушатся мечты,

Когда нет слов друг другу на прощанье.

Бывает всё же полной пустота,

Ведь там, где боль живёт, уже не пусто.

Я одинокой не останусь никогда.

Лишь без тебя невыносимо грустно…

 

 

Оксана Бурдо

 

Посвящается Ш.М.(больше, чем другу)

Обреченная любовь, обреченная,

В черную вуаль облаченная.

Я в твоих глазах прочту

Печаль и боль,

В твоем сердце я услышу

Прощальный стон.

Ветер, ветер перемен

Так внезапно прилетел

Откуда-то с юга.

Ты далеко, я где-то там

И между нами разлука.

Мы не виновны. Злодейка-судьба

Две судьбы навсегда разлучила.

И только любя мы можем

               простить себя.

Обреченная любовь, обреченная.

В черную вуаль облаченная.

Я в твоих глазах прочту

Печаль и боль,

В твоем сердце я услышу

Прощальный стон.

Где тот, о ком мечтала?

 Ночами стихи писала и ждала,

А утром все сначала начинала —

С чистого листа.

Слезой прозрачной, как росою

Умывала я свои глаза.

Душа кричала и стонала

Она лишь одного тебя ждала.

Обреченная любовь, обреченная.

В черную вуаль облаченная.

Я в твоих глазах прочту

Печаль и боль,

В твоем сердце я услышу

Прощальный стон.

Без глаз твоих и смеха

Жизнь становится пуста.

Луна мне вторит эхом

«Опять сегодня ты одна».

Как хочется мне время

Вспять повернуть сейчас,

К тебе одному, родному,

Всей душою своей прильнуть.

Обреченная любовь, обреченная.

В черную вуаль облаченная.

Я в твоих глазах прочту

Печаль и боль,

В твоем сердце я услышу

Прощальный стон.

 

В.Госцева

 

Былое

Пачуцці, імкненні, жаданні — былое.

Жыццё, як імгненне,

Ды дзякуй за тое.

За тое, што шчыра калісьці кахалі,

За тое, што птушкі нам песні спявалі,

За тое, што зоркі нам шчасцем мігцелі,

А мы таго шчасця ўзяць не хацелі.

Былі і надзеі, было і каханне,

Засталіся толькі ўспаміны да рання.

Жыццё, як імгненне,

         а здасца бясконцым,

Калі твае вочы не бачаць аконца.

Пачуцці, імкненні, жаданні — былое.

Засталіся толькі ўспаміны пра тое…

*   *   *

Умчалась молодость

Умчалась молодость, умчалась.

Не попрощавшись, вдаль ушла.

Не дремля, старости усталость

Мечту былую в плен взяла.

Но рядом друзья,

Мы вместе опять.

И нам, как когда-то,

Опять двадцать пять!

Под маской зрелости беспечной

Наивность детскую храним,

В шестнадцать как мы долговечны,

А в шестьдесят — считаем дни.

Умчалась молодость, умчалась.

Извилист был и долог путь.

Как осень, в жизнь приходит старость

И дней прошедших не вернуть.