Сенненские вокалисты среди победителей
Даша Галынчык, выхаванка дзіцячай школы мастацтваў, стала лаурэатам ІІ ступені ў малодшай узроставай групе ў конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні “Зажигаем звёзды”, які на днях прайшоў у Чашніках.
Мерапрыемства, якое праходзіць штогод, дазваляе выявіць і падтрымаць адораных дзяцей, павысіць выканальніцкае майстэрства і актывізаваць творчую дзейнасць моладзі. Сёлета ў ім прыняло ўдзел 29 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў вобласці. Больш за ўсё было заяўлена ўдзельнікаў у малодшай узроставай групе.
Разам з Дашай Галынчык на сцэну выходзілі і яе сяброўкі — Поля Цімашэнка і Ліза Бозыр, якія таксама выступалі ў малодшай групе, Лера Берашэвіч – у сярэдняй. Як адзначыла Анастасія Бялко, настаўнік харавога аддзялення ДШМ, якая працуе з дзяўчатамі, юныя сенненкі пакарылі журы і гледачоў сваёй артыстычнасцю і уменнем трымацца на сцэне.
Дашы пашанцавала больш. Для дзяўчынкі гэта не першая перамога. У сакавіку гэтага года ў рэгіянальным адкрытым дзіцяча-юнацкім конкурсе эстраднага мастацтва «Паруса надежды», які праходзіў у Оршы, яна стала дыпламантам ІІІ ступені.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.