В Сенно готовятся к отопительному сезону

Кацельныя, што знаходзяцца на балансе Сенненскага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гатовы да ацяпляльнага сезона, паведаміў начальнік цэха кацельных і цеплавых сетак ЖКГ Міхаіл Поціс.

 Шэсць ацяпляльных аб’ектаў будуць працаваць на газе, тры – на шчапе, сямнаццаць – на дровах. На дадзены момант нарыхтавана 87% паліва ад неабходнага на сезон 2019-2020 года.

 Праведзены капітальны рамонт кацельных Сенненскай школы-інтэрната, гарадской лазні і в.Обаль.

 У мінулыя гады ў ацяпляльны перыяд назіралася перавышэнне дапушчальных норм страт цяпла. Ці ўдасца ў новым сезоне пазбегнуць гэтых страт?

 — Страты цепланосьбіта будуць зменшаны за кошт замены і мадэрнізацыі цеплавых сетак, неэфектыўнага абсталявання і катлоў, — запэўніў Міхаіл Поціс.

 Гэтыя ж меры дазволілі ў апошнія гады нармалізаваць тэмпературны рэжым у кватэрах, пра што сведчыць істотнае змяншэнне колькасці зваротаў са скаргамі на холад у жыллі.

 Таццяна Буракова.