Юные сенненцы изучали правила дорожного движения

Заняткі па вывучэнні правілаў дарожнага руху на дзіцячай аўтапляцоўцы, спартыўнае свята “Юныя ратавальнікі”, падрыхтаванае членамі пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, прайшлі ў яслях-садзе №2 г.Сянно ў час Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі.

 Супрацоўнікі дашкольнай установы прыцягнулі да ўдзелу ў акцыі і бацькоў выхванцаў садка. Для іх распрацавалі памяткі па бяспецы жыццядзейнасці. З дзецьмі правялі заняткі па абучэнні правілам бяспекі ў надзвычайных сітуацыях. Прайшла пазапланавая адпрацоўка эвакуацыі людзей пры пажары.

 Таццяна Буракова.

 Фота прадастаўлена дашкольнай установай.