Минск поддержал сенненских аграриев

Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава наведала Сенненшчыну, каб падтрымаць тых, хто ад світанку да змяркання шчыруе на хлебнай ніве.

Механізатараў, якія дабіваюцца значных працоўных поспехаў падчас уборачнай кампаніі, заўсёды адзначаюць Граматамі, Падзячнымі пісьмамі, грашовымі прэміямі, што прадугледжаны спаборніцтвам. Але на хлебных нівах заняты і тыя, чые намалоты на фоне лідараў не асабліва прыкметныя. І не таму, што камбайнеры працуюць з меншай адданасцю. Тут розныя прычыны — неўрадлівыя землі, зношаная тэхніка.

 

Менавіта да гэтых аграрыяў і наведаліся Таццяна Філімонава разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандрам Макаранкам. Яны пабывалі ў ААТ “Сінягорскае”, “Белая Ліпа”, “Ульянавічы” і “Літусава”. Старшыня Цэнтральнага камітэта выказала словы падзякі механізатарам за іх нялёгкую працу, пажадала поспехаў, адзначыўшы, калі сёлета штосьці не задалося ў працы, у наступным годзе сітуацыя абавязкова выправіцца.

Яна ўручыла каштоўныя падарункі, падзялілася навінамі з жыцця прафсаюзаў, а таксама яркімі ўражаннямі ад наведвання Сенненшчыны.

 У прыватнасці, у ААТ “Ульянавічы” падарункі атрымалі Віктар Шэлепень, Аляксандр Дзядушка і Сяргей Масюта. Дарэчы, Сяргей Генадзьевіч — галоўны інжынер гаспадаркі. Аднак у жніво ён таксама за штурвалам камбайна. Поплеч з ім – малады памочнік, яго сын Аляксандр, для якога працаваць разам з бацькам адно задавальненне. Як адзначыў хлопец, у бацькі ёсць чаму павучыцца, бо не першы год імя Сяргея Масюты ў ліку лепшых працаўнікоў раёна.  

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.