Окружная избирательная комиссия начала работу

 3 верасня адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Сенненскай выбарчай акругі №30 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім было абрана кіраўніцтва акруговай камісіі.

 Яе ўзначаліла Алена Уладзіміраўна Дзергачова, намеснікам старшыні стаў Сяргей Уладзіміравіч Варонін, сакратаром – Алена Ігараўна Мяцеліца. На першым пасяджэнні абмеркаваны прававыя аспекты работы членаў камісіі згодна з заканадаўствам нашай краіны, рэжым і план работы. Усе члены акружной камісіі азнаёмлены са сваімі правамі і абавязкамі.

 Сенненская акруговая выбарчая камісія знаходзіцца па адрасе: 211117 г.Сянно, вул. Карла Маркса, д. 2, малая зала пасяджэнняў райвыканкама, тэлефон 4-42-30.

 Графік работы: у буднія дні – з 10.00 да 19.00 ( з перапынкам з 14.00 да 15.00), па субботах – з 10.00 да 14.00.

«ГС».