КУПБО “Престиж” вышло на российский рынок
Па заказу таварыства з абмежаванай адказнасцю “СнабСэрвіс”, якое займаецца рэалізацыяй спецадзення, пашыта і рэалізавана 44 курткі і 20 касцюмаў на 2 тыс. рублёў.
Сыравіну для пашыву спецадзення паставіў заказчык.
У першым паўгоддзі 2019 года ў прамысловым сектары эканомікі раёна з улікам вынікаў работы Сенненскага РУП ЖКГ, ТАА “Мілконфораст” атрыманы прыбытак у суме 328 тыс рублёў і станоўчая рэнтабельнасць прадаж 9,6%. Узровень затрат зніжаны на 3,6%. На адзін рубель вырабленай прадукцыі затраты склалі 92 капейкі.
«ГС».