В Сенно появилась тематическая остановка Министерства чрезвычайных ситуаций
Адзін з найстарэйшых пунктаў прыпынку гарадскога грамадскага транспарта райцэнтра змяніў сваё аблічча. Прыпынак “Інтэрнат” па вуліцы Школьная аформлены ў тэматыцы службы 101.
Супрацоўнікі РАНС сумесна з навучэнцамі Сенненскай школы-інтэрната нагадалі людзям аб правілах пажарнай бяспекі, нанёсшы фарбамі інфармацыю на сцены бетоннага павільёна. Арыгінальны падыход – дзейсны спосаб прыцягнуць увагу сенненцаў да праблемы пажараў і гібелі грамадзян з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Па словах Паўла Хізаўца, інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС, у некаторай ступені прапісаная інфармацыя лепш за расклееныя лістоўкі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Сенненскім РАНС.