Дапамажы бацькам… убраць снег!

Па інфармацыі, атрыманай з метэастанцыі г.Сянно, за снежань на Cенненшчыне выпала 71 міліметр ападкаў пры норме 40 міліметраў. Яшчэ больш снегу ляжыць на тэрыторыі, якая мяжуе з Віцебскім раёнам.

 Летась столькі снегу не было. Тым не менш, у раёне  былі зафіксаваны факты абрушвання  стрэх над хатамі, вытворчымі збудаваннямі. Спецыялісты раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях раяць ачышчаць  стрэхі ад снегу. Зразумела, што ў многіх нашых вёсках жывуць пераважна пенсіянеры, якім не па сілах самастойна выканаць такія работы. Але ў іх ёсць дзеці, дарослыя ўнукі. Менавіта ім варта паклапаціцца пра надзейнасць даху над галавой сваіх родных і іх бяспеку.

Л.Іўеў.