В Сенненском районе отменен запрет на посещение лесов
У Сенненскім раёне адменена забарона на наведванне лясоў, тарфянікаў, якая ўстанаўлівалася спецыяльным распараджэннем райвыканкама ў сувязі з існаваўшай высокай пажарнай небяспекай.
Так што збіраць ягады і іншыя дары прыроды сенненцы і госці раёна могуць без апасення атрымаць адміністрацыйнае спагнанне. Аднак фізічным асобам, як і арганізацыям, вытворчая дзейнасць якіх вядзецца на радовішчах торфу, у лясах, нельга забываць аб строгім выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
Пад забаронай застаецца развядзенне вогнішчаў. Распаліць агонь можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах.