Прэм’ер-міністрам Беларусі назначаны Міхаіл Мясніковіч

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў прэм’ер-міністрам краіны Міхаіла Мясніковіча.

Мясніковіч Міхаіл Уладзі­міравіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў в. Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе — Мінскую ВПШ. Доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе інжынерам тэхаддзела інстытута «Мінскпраект». У 1972-1973 гадах служыў у арміі. У 1973-1974 гадах — інжынер водаправоднай станцыі «Дражня» ўпраўлення «Водаканал», начальнік вытворча-тэхнічнага ад­дзе­ла Дырэкцыі будуемых аб’ектаў водазабеспячэння. У 1974-1977 гадах — галоўны інжынер Дырэкцыі будуемых аб’ектаў водазабеспячэння, галоўны інжынер Дырэкцыі па ўз­вядзенні збудаванняў воднай гаспадаркі вытворчага аб’яднання «Мінскводаканал». У 1977-1983 гадах — галоўны інжынер, начальнік упраўлення прад­пры­ем­стваў камунальнага абслугоўвання Мінскага гарвыканкама. У 1983-1985 гадах — старшыня выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

 У 1985-1986 гадах — сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1986-1990 гадах — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1990-1991 гадах — намеснік старшыні СаветаМіністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1991-1994 гадах — першы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусі, у 1994-1995 гадах — намеснік прэм’ер-мі­ністра Беларусі.

 У 1995-2001 гадах — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асаблівых даручэннях.

 З кастрычніка 2001 года быў старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.