Аграрии Сенненщины приступили к косьбе травы

  У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пачалося “зялёнае жніво”.

 Па стане на 7 чэрвеня па раёне было скошана 1658 гектары траў, што складае 13% ад неабходнага. Усяго ж раённая сенажаць займае 12 400  гектараў. З гэтай плошчы мяркуецца нарыхтаваць на будучую зімоўку 8 500 тон сена, 81 500 тон сенажу, больш за 87 000 тон сіласу.

 Найбольш арганізавана пачалі касавіцу ва УП “Дружбінец”, ААТ “Белая Ліпа”, “Літусава”, СУП “Саўгас імя Машэрава”. Дарэчы, у саўгасе імя Машэрава першымі прыступілі да нарыхтоўкі сенажу. На адпаведную дату яго ў гаспадарцы закладзена 1408 тон .

Ларыса МУКАМОЛАВА.