Парковка легковой автомашины на берегу озера может обернуться для водителя штрафными санкциями

Паркоўка легкавой аўтамашыны на беразе возера можа абярнуцца для вадзіцеля штрафнымі санкцыямі: з боку дзяржаўнай аўтаінспекцыі — за тое, што транспартны сродак пакінуты ў неналежным месцы, экалагічных службаў — за стаянку ў прыбярэжнай паласе.

 

 — А калі нехта яшчэ ўздумае памыць сваё аўто ля вадаёма, санкцыі будуць яшчэ больш жорсткімі, — папярэджвае Павел Жудро, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Сенненскага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі.

 — Якія яшчэ дзеянні караюцца ў адміністрацыйным парадку?

 — Атрымаць штраф у час адпачынку на ўлонні прыроды можна за распіццё спіртных напояў, піва, калі ўжываць іх па-за ўстаноўленых месцаў. Так што, калі вы вырашылі пазагараць на пляжы, каб наталіць смагу, бярыце з сабой сок ці ваду.

 Не забудьце прыбраць пасля сябе смецце. За парушэнне гэтага правіла таксама прадугледжваецца штраф. Нельга на пляжы разводзіць кастры, устанаўліваць мангалы. Для пікніка трэба выбіраць месца, спецыяльна абсталяванае.

 — Павел Аляксандравіч, на летні перыяд прыходзіцца найбольш трагічных здарэнняў. Людзі, у тым ліку дзеці, гінуць на вадаёмах, у лясах. Чаму?

 — Дарослыя тонуць, як правіла, пасля ўжывання алкаголю, пры купанні ў неўстаноўленых месцах. Згодна са статыстыкай, 90% людзей, якія патанулі, умелі плаваць, аднак не выконвалі правілы бяспекі.

 Да гібелі дзяцей, падлеткаў найчасцей прыводзіць іх бесшабашнасць, а таксама безнагляднасць з боку дарослых, няўменне аказаць першую дапамогу пры няшчасных выпадках. Вось чаму дзяцей, з якімі вы прыйшлі купацца, пагуляць ля вадаёма, нельга ні на хвіліну пакідаць без нагляду. Трэба быць асцярожнымі і пры карыстанні лодкай, катамаранам. Перш чым узысці на іх, апраніце выратавальныя камізэлькі, пазнаёмцеся самі, пазнаёмце дзяцей з правіламі паводзін на плаўсродках.

— Вы казалі пра пакаранні пры парушэнні правіл паводзін на прыродзе. Наколькі яны жорсткія? За якія парушэнні найчасцей прымяняюцца?

 — Найчасцей выкарыстоўваюцца санкцыі КаАП. Напрыклад, за пакінутую ля вады, кінутую ў ваду паперку, пластыкавыя стакан, бутэльку, прадугледжваецца штраф ад 4 да 20 базавых велічынь. За распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, за паяўленне ў нецвярозым стане на пляжы (пляж — гэта грамадскае месца) ч. 1 арт. 17.3 КаАП прадугледжвае штраф да 8 базавых велічынь. Нават за нецэнзурныя выразы, прыставанне да людзей, іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі спакой, можна атрымаць штраф ад 22 да 30 базавых велічынь. А могуць прыменяцца і санкцыі Крымінальнага кодэкса. Калі? Пасля адпачынку на прыродзе чалавек пакінуў непатушаны касцёр, ён разгарэўся, пажар прывёў да цяжкіх наступстваў.

 Карацей кажучы, у час адпачынку на прыродзе трэба весці сябе так, каб не нашкодзіць ні сабе, ні навакольнаму асяроддзю.

 Аляксандр ІЎЕЎ.