Сенненская команда стартовала с победы в очередном чемпионате Витебской области по футболу

У стартавым матчы ФК “Сянно” дома выйграў у дубровенскай каманды “Днепр” з лікам 4:2.

Чэмпіянат праходзіць у два кругі (6 тураў). Сфарміраваны дзве групы ўдзельнікаў. Нашы футбалісты заяўлены ў групе Б, дзе прадстаўлены сем каманд.

 У нядзелю, 26 мая, у 12.00 ФК “Сянно”, які ў гэтым сезоне гуляе ў абноўленым складзе, сустрэнецца са “Славянскім Велесам” з Віцебска. Іх, дарэчы, абыграў Гарадок у першым туры. Па словах Сяргея Галынчыка, інструктара-метадыста ФСК “Алімп”, на мінулым чэмпіянаце сенненцы ўступілі віцябчанам з лікам 3:2. Таму, паважаныя жыхары і госці раёна, прыходзьце пахварэць за нашых.

 У групе Б у гэты дзень таксама сустрэнуцца Дуброўна з Віцебскам і Талачын з Чашнікамі.

 Якая каманда па выніках чэмпіянату будзе названа мацнейшай, пакажа час. У мінулым годзе пераможцамі сталі футбалісты з Полацка. ФК “Сянно” быў шостым. Усе апошнія гады сенненцы заўсёды былі ў прызёрах.

Ала ЯКАЎЛЕВА.