25 мая на Сенненщине проводится субботник

На падставе распараджэння Сенненскага райвыканкама 25 мая на добраахвотнай аснове праводзіцца суботнік на рабочых месцах.

Як паведаміў Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, грошы, заробленыя ў час працы, будуць выкарыстаны строга па прызначэнні.

— Іх патрацяць на рэканструкцыю дзяржаўнай установы адукацыі “Багушэўская сярэдняя школа імя А.Э. Марфіцкага Сенненскага раёна” і ўстаноўку памятнага знака “Боль” на магіле ахвяр фашызму, што паблізу ад вёскі Казлоўка, на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

 Суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове, сумы, што пералічваюцца ў яго фонд, вызначаюцца кожным удзельнікам індывідуальна. Яны будуць пералічаны на рахунак Сенненскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі BY02AKBB31320291780192000000, БИК AKBBBY21200, УНП 300026969, ЦБУ № 218 філіяла 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААБ ”Беларусбанк“ г. Віцебск з указаннем нумара распараджэння райвыканкама.