Рэкардсменкі з МТФ «Казлоўка»

  На малочнатаварнай  ферме вёскі Казлоўка ААТ «Сен­ненскі райаграсервіс» працуе невялікі, але зладжаны калектыў аператараў машыннага даення. Дзякуючы працы жанчын, у першую чаргу, Святланы Аляксеевай, Вольгі Амельчанка, Анжэлы Куляшовай, за  11 месяцаў 2010 года  ад кожнай каровы было надоена па 5426 кілаграмаў малака, што для акцыянернага таварыства з’яўляецца лепшым паказчыкам.

  Узначальвае калектыў жывёлаводаў загадчыца фермы Ірына Давыдзька.

 На здымку: жывёлаводы  фермы «Казлоўка» ААТ «Сенненскі райаграсервіс».