В целях контроля за проведением мероприятий по наведению порядка на территориях сельскохозяйственных предприятий были обследованы объекты и территории сельхозорганизаций Сенненшчыны

 

 Да адміністрацыйнай адказнасці за неналежны стан падведамасных тэрыторый і аб’ектаў супрацоўнікамі РАНС прыцягнуты два кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання на агульную суму 45 базавых велічынь. Адміністрацыйнае ўздзеяннне на кіраўнікоў, якія не прымаюць належных мер па арганізацыі проціпажарнай абароны сваіх тэрыторый, будзе ўзмацняцца.

 У мэтах кантролю за правядзеннем мерапрыемстваў па навядзенні парадку на аб’ектах і тэрыторыях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, міжведамаснай рабочай групай раённага выканаўчага камітэта, у склад якой увайшлі прадстаўнікі зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі, былі абследаваны аб’екты і тэрыторыі сельгасарганізацый Сенненшчыны.

 Выяўлена маса фактаў неналежнага ўтрымання падведамасных аб’ектаў. Неэксплуатуемыя тэрыторыі зараслі пустазеллём і хмызняком, якія шчыльна прылягаюць да будынкаў і збудаванняў. У пажаранебяспечны перыд гэтыя аб’екты могуць пацярпець у выпадку ўзнікнення ўзгаранняў у прыродных экасістэмах, паведаміў рэдакцыі “ГС” Павел Нядзвецкі, начальнік Сенненскага РАНС. 

 Непрыняцце мер па навядзенню парадка на тэрыторыях, падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона гаворыць пра безгаспадарчасць кіраўнікоў. Між іншым, гэтыя пытанні знаходзяцца на асобым кантролі як у кіраўніцтва раёна, так і вобласці.