Специальный подарок у сенненских волейболистов

 

У міжрэгіянальным турніры па валейболе на прызы Вілейскай РГА “Белая Русь” зборная каманда Сенненскага раёна заняла другое месца, пацвердзіўшы вынік мінулага года.

 Спаборніцтва ладзіцца штогод. Сёлета ў валейбольных баталіях сышліся шэсць каманд. Сенненцы прадэманстравалі зладжаную гульню. Не хапіла крыху, каб абысці ўсіх сапернікаў. Мацнейшымі аказаліся спартсмены з Дзяржынска, трэцімі былі глыбачане.

 Дамоў нашы валейбалісты прывезлі кубак і медалі. Гулец каманды Аляксандр Голубеў прызнаны лепшым злучным, за што быў удастоены спецыяльнага падарунка.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.