Сотрудник МЧС спас пять человек в Сенненском районе

 Разам са сваёй жонкай супрацоўнік Сенненскага РАНС Арцём Калімулін выратавалі сям’ю з палаючага дома ў вёсцы Ског, Багушэўскага сельсавета.

 Сяржант унутранай службы праязджаючы па вёсцы заўважыў, што гарыць дом. Ён сказаў жонцы тэлефанаваць на «101», а сам пры дапамозе шанцавага інструмента ўскрыў зачыненыя знутры дзверы і пранік у палаючую пабудову. Унутры гарэлі сцены і столь. У калідоры выратавальнік знайшоў хлопчыка і вынес яго на вуліцу, абгарнуўшы адзеннем. Вярнуцца ў дом мужчына ўжо не змог з-за моцнага агню.

 Сумесна з жонкай ён пачаў абследаваць вокны і стукаць у іх. У пакоі яны ўбачылі гаспадароў. Дарослыя адкрылі акно і перадалі праз яго работніку МНС 11-месячную дачку і пляменніка 2012 года нараджэння. Затым праз акно выбраліся самі.

 Арцём Калімулін працуе кіроўцам у РАНС, служыць крыху менш за год.

 

 Выратаваная сям’я засталася без жылля і рэчаў. Іх прытулілі сваякі. Сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Сянна звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы пацярпеўшым. Пагарэльцы маюць патрэбу ў прадметах першай неабходнасці, асабістай гігіены, бытавых прыналежнасцях, дзіцячым харчаванні, посудзе і адзенні. Калі ёсць жаданне дапамагчы, прыносьце рэчы ў СПЦ Сянна, які размашчаны па вуліцы Сінкевіча,27 А. Тэлефон для сувязі – 4-88-04 (Святлана Мікалаеўна Новікава – дырэктар).

 Ала ЯКАЎЛЕВА.