На Сенненщине проходит республиканская пожарно-профилактическая акция

 

 

 

“За бяспеку разам” — пад такой назвай на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя.

 Акрамя ініцыятара – МНС Беларусі — у ёй прымаюць удзел шэраг ведамстваў. Асноўныя намаганні спецыялістаў будуць скіраваны на ўмацаванне правапарадку, а таксама папярэджанне надзвычайных сітуацый і пажараў у жылых будынках і збудаваннях, якія адбываюцца з-за невыканання грамадзянамі правілаў бяспекі.

 У гэтыя дні яны наведаюць працоўныя калектывы, установы адукацыі, дзе правядуць прафілактычныя гутаркі. Правераць гатоўнасць тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду. Агледзяць гарышчы, падвалы, месцы агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.

 Падчас прафілактычнай акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў Сенненскі РАНС для правядзення абследавання проціпажарнага стану жылля.

Ала ЯКАЎЛЕВА.