На Сенненщине идёт заготовка берёзового сока

Багушэўскі лясгас прыступіў да нарыхтоўкі і рэалізацыі бярозавага соку.

 Кошт гатовай прадукцыі невысокі — 21 капейка за літр. А можна атрымаць бярозавік яшчэ танней, фактычна бясплатна. Для гэтага, праўда, давядзецца самому падсачыць дрэва.

 — Звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва трэба ў любым выпадку. Водпуск гатовай прадукцыі праводзіцца не толькі ў рабочыя дні, але і суботу з 8.00 да 18.00,- тлумачыць Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.

 Рыхтаваць  бярозавік дазваляецца на падставе арт. 44 Ляснога кодэкса. Як сказана ў ім, грамадзяне краіны могуць свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазвольных дакументаў, бясплатна збіраць сок для задавальнення ўласных патрэб. Праўда, у такім выпадку давядзецца звяртацца ў лясгас ці лясніцтва. Нарыхтоўваць сок можна не ў любым месцы лесу, а на вызначаных для гэтых мэт участках. Пры гэтым падсочка дрэва павінна праводзіцца па вызначаных правілах. Важна не нашкодзіць дрэвам.

 Найбольш важныя правілы нарыхтоўкі соку з дрэў:

— падсочваць можна толькі тыя дрэвы, дыяметр якіх не меншы за 20 см;

— адтуліны трэба рабіць на вышыні 30-50 см ад узроўню зямлі;

— колькасць іх залежыць ад таўшчыні дрэва: 20-26 см – адна адтуліна, 27-34 – не больш дзвюх, 35-40 – не больш трох, 40 і больш — не больш чатырох.