Ордена Матери удостоена жительница Сенно

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 28 жанчын Віцебскай вобласці і Мінска. Сярод іх і жыхарка Сянна Валянціна Гардзецкая.

 Такі незвычайны падарунак наша зямлячка атрымала акурат напярэдадні святкавання 8 Сакавіка. У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў час правядзення святочнага канцэрта ва ўрачыстай абстаноўцы Валянціну Мікалаеўну віншавала намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.  “Нарадзіць і выхаваць дзіця — гэта адказная і сур’ёзная справа. А паставіць на ногі пяцёра — сапраўдны подзвіг, які заслугоўвае высокага знака мацярынскай доблесці”, — адзначыла яна.

 Узнагарода стала нечаканасцю для Валянціны Мікалаеўны.

 — Гэта вялікі гонар і адказнасць. Пачуццём радасці напоўнена маё сэрца. І ўсё ж галоўная ўзнагарода для мяне — шчаслівыя ўсмешкі маіх дзяцей, — прызналася сенненка.

Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у бліжэйшым нумары “ГС”.