В сентябре 1964 года Совет Министров БССР присвоил Мошканской школе имя Героя Советского Союза А.К.Горовца

Яго імя носіць таксама піянерская дружына школы і адзін з піянерскіх атрадаў. І гэта невыпадкова.

 Аляксандр Гаравец – наш зямляк. Ен нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года на хутары Гараўцы каля Машканоў. Сядзібы Гараўцоў зараз няма, памятным знакам служаць тры бярозкі, якія нагадваюць, што калісьці там жылі людзі. Аляксандр скончыў Машканскую школу. Потым вучыўся ў Віцебскім аэраклубе.

 Свой подзвіг герой здзейсніў 6 ліпеня 1943 года ў час жорсткіх баёў на Арлоўска-Курскай дузе. Аператыўная зводка Саўінфармбюро за 13 ліпеня паведамляла: “Лётчык, гвардыі лейтэнант Гаравец сустрэўся ў паветры з групай нямецкіх самалётаў. Уступіўшы з імі ў бой, таварыш Гаравец збіў 9 нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў”. У гэтым баі адважны летчык загінуў. Яго імя не зыходзіла са старонак тагачаснага савецкага друку. У баявой практыцы падобнага выпадку яшчэ не існавала. Пра Гараўца гаварыла ўся краіна. Пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

  Месца гібелі легандарнага лётчыка было ўстаноўлена амаль праз 14 гадоў. На хутары Зорынскія Двары Іўнянскага раёна Белгародскай вобласці ў зямлі знайшлі рэшткі чырвоназорнага самалёта-знішчальніка, а ў яго кабіне – астанкі пілота. Па дакументах, баявых узнагародах удалося ўстанавіць асобу загінуўшага лётчыка.

  Машканцы ганарацца сваім земляком-героем і ўшаноўваюць яго памяць. Стала добрай традыцыяй, што першая экскурсія ў школьным музеі, якая праводзіцца першага верасня для першакласнікаў і іх бацькоў, пачынаецца  з экспазіцыіі, прысвечанай А.К.Гараўцу.

 Кожны год, 12 сакавіка, у дзень нараджэння Аляксандра Гараўца ў нашай школе праходзяць мерапрыемствы. Сёлета таксама будзе  праведзена ўрачыстая лінейка, да бюста героя будуць ускладзены кветкі. У школьным музеі баявой і працоўнай славы юныя экскурсаводы аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўца” правядуць тэматычныя экскурсіі “Бессмяротны подзвіг земляка”, ва ўсіх класах пройдуць тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя лётчыку-герою.

  Доўгі час мы падтрымліваем зносіны з музеем А.К.Гараўца города Выкса Горкаўскай вобласці, які быў аткрыты 14 мая 1985 года. Мы вядзём перапіску з юнымі экскурсаводамі музея і яго кіраўніком Вольгай Харытонавай. Расійская зямля і людзі свята ўшаноўваюць памяць пра сына беларускай зямлі.

  Ў 1964 годзе Віцебскі аэраклуб падарыў школе самалёт “ЯК-18У”. Гэты самалёт стаяў перад школай да 2009 года, а потым быў перададзены ў Рэспубліканскі музей авіяцыі. 4 ліпеня 2009 года дэлегацыя настаўнікаў разам з былым дырэктарам нашай школы Худавердзіем Куліевым была запрошана на адкрыццё Рэспубліканскага музея авіяцыі. Зараз наш самалёт, які прастаяў на машканскай зямлі 20 год, з’яўляецца дастойным экспанатам гэтага музея.

 Подзвіг А.К.Гараўца вучыць навучэнцаў нашай школы любіць Радзіму, ушаноўваць гераічнае мінулае, паважаць гісторыю свайго краю, імкнуца да вышэйшых каштоўнасцей.

 Таццяна Каранеўская,

педагог дадатковай адукацыі,

кіраўнік аб’яднання па  інтарэсах

“Голас юнага краязнаўца”, Машканская ДССШ.

 Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ.