100 шлюбаў за год. Такога не было 40 гадоў!
Незадоўга да Новага 2011 года ў аддзеле ЗАГС Сенненскага райвыканкама зарэгістраваны соты шлюб. Па словах Вольгі Мялешкі, начальніка аддзела, такой актыўнасці ў стварэнні новых сем’яў маладыя сенненцы не дэманстравалі на працягу апошніх 40 гадоў.
Юбілейная рэгістрацыя шлюбу прыпала на пару Аляксандр Верамяёнак і Алеся Біруліна. Цырымонія прайшла сціпла. Удзел у ёй прынялі толькі самыя блізкія сябры і родныя маладых.
Аляксандр жыве ў Сянно, Алеся — віцябчанка, у абодвух — сярэдняя спецыяльная адукацыя і вялікае каханне адно на дваіх, якое яно спадзяюцца пранесці праз усё сваё жыццё.
На здымку: Аляксандр і Алеся Верамяёнак.