В Ходцах провели лыжную эстафету

Удзел у ёй прынялі чатыры каманды. Тры з іх былі складзены са школьнікаў розных узроставых груп, адна — з дарослых: педагогаў Ходцаўскай ДССШ і членаў мясцовага сельвыканкама.

 У прыватнасці, у складзе каманды дарослых выступіў старшыня Ходцаўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Гардзецкі. Па яго словах, лыжная эстафета — гэта толькі адзін з відаў спартакіяды, якую кожную зіму будуць праводзіць у сельсавеце. У яе праграму акрамя лыжнай эстафеты ўключаны міні-футбол, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

— Споборніцтвы праходзілі пад дэвізам “Мы — за здаровы лад жыцця!” – расказала Людміла Кальніна, намеснік дырэктара школы па асноўнай дзейнасці. – Да эстафеты яе ўдзельнікі рыхтаваліся не адзін дзень. Дзеці разам з настаўнікам фізкультуры Пятром Чэпікавым на школьным стадыёне рыхтавалі лыжную трасу, трэніраваліся на ёй, каб паказаць дастойны вынік.

 Такія спаборніцтвы, на думку педагога, маюць таксама высокі выхаваўчы эфект.

 — У спаборніцтвах удзельнічалі не проста дарослыя, а педагогі, прадстаўнік сельскай улады, трэнер ФСК “Алімп” Антон Чэпікаў. Ён былы наш вучань, з’яўляецца чэмпіёнам краіны ў бегу на марафонскую дыстанцыю. Спаборніцтвы сабралі нямала балельшчыкаў, падтрымаць лыжнікаў прыйшлі не толькі школьнікі. За аматараў спорту хварэла ледзь не ўся вёска. 

 У кожнай камандзе выступала па шэсць спартсменаў. У выніку напруджанай і сумленнай барацьбы перамаглі школьнікі малодшай узроставай групы, другое месца заняла каманда дарослых, трэцяе — старшакласнікі. Зрэшты, без дыплома не засталіся і юныя лыжнікі сярэдняй узроставай групы.

 Спаборніцтвы спадабаліся і іх арганізатарам і ўдзельнікам. Таму вырашана лыжную эстафету праводзіць штогод, пашырыўшы кола ўдзельнікаў за кошт культработнікаў, медыкаў, усіх жадаючых.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота з адкрытых крыніц.