Кто согреет на Синаях?

Раённы савет ветэранаў выказаў прапанову аб арганізацыі продажу ў Парку 40-годдзя Перамогі гарачага чаю са здобай.

 Аднак паўстала пытанне, хто гэтым займецца. Як высветлілася, райспажыўтаварыству такі гандаль нявыгадны: выдаткаў шмат, а прыбытку мала. А які гандляр будзе працаваць са стратамі?

 Зацікаўлены ў прыцягненні жыхароў райцэнтра да здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды сектар спорту і турызму. Але заняцца продажам чаю і булачак не дазваляе профіль работы ўстановы, у дзейнасць якой не ўваходзіць гандаль. Тое ж самае адказалі і ў РУП ЖКГ, якое таксама не мае ліцэнзіі на права гандлю.

 І жартам, і ўсур’ёз — уся надзея на прыватніка. Адкрыць свой бізнэс мог бы нехта з жыхароў бліжэйшых да парку вуліц. Тым больш, што стаць такім “іпэшнікам” цяпер  нескладана.

 А пакуль што прапанова ветэранаў, што называецца, павісла ў паветры.

Таццяна Буракова.