Как это было: увековечивать подвиг начали в первый день свободы

Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для жыхароў Сенненшчыны. Раён быў захоплены немцамі 10 ліпеня 1941 года.

  Як сведчаць архіўныя дакументы, за гады акупацыі захопнікі спалілі 3477 дамоў, расстралялі 2505 чалавек, вывезлі ў Германію 922 сенненцы. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 5874 ураджэнцы раёна.

 25 чэрвеня 1944 года ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі Сенненшчына была вызвалена. Цаною гэтай свабоды былі жыцці савецкіх воінаў і партызан. У раёне няма такога куточка, які б не быў сведкам іх подзвігаў. Пра гэта гавораць помнікі, абеліскі з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, і безыменныя магілы.

 Работа па ўвекавечанні памяці загінуўшых за вызваленне краіны пачалася літаральна ў дзень вызвалення сталіцы БССР г.Мінска. 3 ліпеня 1944 года ЦК КП(б)Б прыняў Пастанову “Аб пахаванні паўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі”. Ужо 6 ліпеня Савет Народных Камісараў сумесна з ЦК КП(б)Б накіраваў у аблвыканкамы Пастанову “Аб захаванні і догля­дзе за месцамі пахавання воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну і пахаваны на тэрыторыі Беларускай ССР”. Мясцовыя партыйныя і савецкія органы абавязваліся арганізаваць пастаянны догляд за магіламі, абгара­дзіць, правесці работу па іх уліку і апісанні.

 Наступным дакументам, мэтай якога было ўшанаванне і ўвекавечанне гераічнага подзвігу народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стала Пастанова Савета Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б №827-333/7 “Аб добраўпарадкаванні магіл воінаў Чырвонай Арміі і партызан і ўвекавечанні знамянальных месцаў і падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной на тэрыторыі БССР”. У прыватнасці, гэтай пастановай выканкамы абласных, гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў працоўных, абкамы, гаркамы і райкамы КП(б)Б да 1 жніўня 1946 года абавязваліся добраўпарадкаваць разам з ваеннымі пахаваннямі магілы мірнага насельніцтва, загінуўшага ў перыяд 1941-1945 гадоў. Акрамя таго, індывідуальныя магілы, якія знаходзіліся ў балотах, ярах, трэба было перанесці на бліжэйшыя ваенныя і грама­дзянскія могілкі, устанавіць сістэматычнае назіранне за іх утрыманнем. Выканкамы гарадскіх і сельскіх Саветаў павінны былі завесці спецыяльныя кнігі ўліку загінуўшых і пахаваных на тэрыторыі горада (сельсавета) з кароткім апісаннем асноўных даных пра іх.

У Сенненскім і Багушэўскім раёнах ужо ў першыя мірныя месяцы сталі распрацоўваць мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў, партызан, падпольшчыкаў. Было выяўлена мноства брацкіх магіл, асобных пахаванняў савецкіх салдат, якія было вырашана перанесці ў буйныя населеныя пункты, дзе арганізаваць брацкія магілы. Былі вызначаны месцы і для ўстаноўкі помнікаў і абеліскаў памяці мірных грамадзян – ахвяр фашызму.

 Як праводзілася работа па арганізацыі перапахаванняў воінаў і ахвяр нацызму, расказваюць дакументы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласціі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Орша.  

 У дакладных запісках сакратароў Багушэўскага райкама КП(б)Б Е. Н. Прахарэнкі ад 27.10.1945г. і М. М. Дзятлоўскага ад 22.06.1950г., накіраваных у Віцебскі абкам КП(б)Б, маюцца звесткі аб перапахаванні 8 партызан з адзіночных магіл у Сенненскім і Чашніцкім раёнах на воінскія могілкі ў г.п.Багушэўск, а таксама аб перапахаванні ў 1948 годзе астанкаў воінаў і партызан у Багушэўскім раёне.

У даведцы сакратара Сенненскага райкама КП(б)Б М.Н.Дойліна ў Віцебскі абкам КП(б)Б ад 31.07.1946г. аб стане воінскіх могілак у раёне маюцца звесткі аб пераносе да 1.08.1946г. 16 воінаў і заканчэнні мерапрыемстваў па перапахаванні да 15.08.1948г.

 У сакавіку 1947 года Багушэўскі райвыканкам прыняў рашэнне перанесці ў населеныя пункты індывідуальныя магілы, якія знаходзіліся ў глухіх месцах (у лесе, полі).

 У рашэнні Сенненскага райвыканкама №6 ад 20.05.1949г. “Аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванні індывідуальных брацкіх магіл воінаў і партызан, загінуўшых на тэрыторыі г.Сянно” гаворыцца пра перанос пахаваных з тэрыторыі Сенненскай МТС і Сенненскага льнозавода ў брацкую магілу, што знахо­дзілася па Бурбінскім шасэ паміж Сенненскай райбальніцай і канторай МТС; з вул.Ленінскай (каля цырульні), К.Маркса (каля ашчадкасы), Свабоды (каля магазіна) у брацкую магілу каля сквера па вул.Савецкай. У сакавіку 1947 года Багушэўскі райвыканкам прыняў рашэнне перанесці ў населеныя пункты індывідуальныя магілы, якія знаходзіліся ў глухіх месцах (у лесе, полі).

 У рашэнні Багушэўскага райвыканкама №468 ад 19.07.1949г. “Аб будаўніцтве помніка партызанам Багушэўскай партызанскай брыгады” ёсць звесткі пра тое, што 3.07.1948г. былі перавезены з розных месц і перапахаваны ў раённым парку культуры г.п.Багушэўска астанкі партызан М.С. Барысава, В.С. Залескага, П.Д. Прыстаўкі, Н.М. Рудакова, А.М. Самахвалава, А.Т. Салодкіна, Е.М. Шугальскага.

 Дакладныя запіскі сакратара Сенненскага райкама КП(б)Б К.П. Бажонка ад 29.06.1950г. і старшыні Сенненскага райвыканкама М.В.Гавядкі ад 25.10.1950г. у Віцебскі абкам партыі ўтрымліваюць звесткі аб перанясенні пахаванняў з лясоў у населеныя пункты, а таксама аб перанясенні 44 брацкіх і 14 індывідуальных магіл.

 У рашэннях Сенненскага райвыканкама за наступныя гады маюцца такія звесткі: 1959г. – аб перапахаванні астанкаў Герояў Савецкага Саюза (прозвішчы не ўказаны) з в.Кажамякі ў цэнтр ­г.Сянно; 1974г. — аб дазволе Аршанскаму гарвыканкаму зрабіць перапахаванне ўдзельнікаў падполля 1-й Заслонаўскай партызанскай брыгады Л.В. Кандрацьева, Д.Н. Бохана, Н.С. Банаева, пахаваных на тэрыторыі Сенненскага раёна.Дакладныя запіскі сакратара Сенненскага райкама КП(б)Б К.П. Бажонка ад 29.06.1950г. і старшыні Сенненскага райвыканкама М.В.Гавядкі ад 25.10.1950г. у Віцебскі абкам партыі ўтрымліваюць звесткі аб перанясенні пахаванняў з лясоў у населеныя пункты, а таксама аб перанясенні 44 брацкіх і 14 індывідуальных магіл.

 Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні воінскіх могілак і арганізацыя перапахаванняў праводзіліся ў 1980-я і 1990-я гады, праводзяцца і ў цяперашні час.

 Па матэрыялах, прадастаўленых спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Сенненскага раёна  Браніславай Жалтабрухавай, падрыхтавала                                Таццяна БУРАКОВА.