На Сенненщине проходит акция “Зимний патруль”

 

У рамках акцыі “Зімовы патруль” супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі РК ГА “БРСМ” нагадваюць сенненцам аб небяспецы выхаду на неакрэплы лёд.

 Мэта мерапрыемства – прафілактыка надзвычайных сітуацый на вадаёмах. Члены моладзевага атрада аховы правапарадку патрулююць азёры, якія размешчаны ў райцэнтры. Праводзяць растлумачальную работу сярод аматараў зімовай рыбалкі, звяртаючы іх увагу на неабходнасць выконваць правілы паводзін на лёдзе, нагадваюць аб прыёмах ратавання пры правальванні пад ваду.

 

 Па словах Марыны Наваковіч, першага сакратара райкама ГА “БРСМ”, перад кожным выхадам на патруляванне з байцамі атрада праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі і толькі тады яны прыступаюць да растлумачальнай работы.

 Здымак прадастаўлены РК ГА «БРСМ».