Сенненцаў меншае

 Згодна з інфармацыяй статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці колькасць насельніцтва Сенненскага раёна на 1 ліпеня 2018 года склала 21007 чалавекі. З пачатку года яно скарацілася на 121 чалавека.

 Змяншэнне колькасці насельніцтва некалькі зневіліравалася, дзякуючы міграцыйнаму прыросту, бо натуральнае скарачэнне за студзень-чэрвень склала 143 чалавекі: нарадзілася 85 дзяцей, памерла 234 асобы. А вось міграцыйны прырост у першым паўгоддзі склаў 28 чалавек. Аднак і ён становіцца меншым. За аналагічны перыяд мінулага года на Сенненшчыну  для пастаяннага месцажыхарства прыехалі 69 чалавек. Адзначаецца таксама змяншэнне нараджальнасці (на 18,3%), смяротнасці – на 11,7%. Менш сенненцаў уступае ў шлюб. Зарэгістравана 39 сямейных пар, у той час як летась шлюб узялі 48 пар.