Добрыя справы сенненскай моладзі

На мінулым тыдні Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адсвяткаваў сваё 16-годдзе. Актывісты райкама ГА «БРСМ» адзначылі дзень нараджэння буйнейшай моладзевай грамадскай арганізацыі не словамі, а справамі. На чале з першым сакратаром Марынай Наваковіч яны далучыліся да агульнарэспубліканскага праекта «#ЗаДело!», у межах якога ў святочны дзень добраўпарадкавалі дзіцячую пляцоўку па вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра.   

 Як адзначыла Марына Наваковіч, праект «#ЗаДело!» накіраваны на шырокае далучэнне маладога пакалення да справы добраўпарадкавання малой радзімы. Кожная моладзевая пярвічка зробіць свой унёсак у гэту работу суботнікамі, працоўнымі акцыямі, рознага кшталту мерапрыемствамі. Вынікі спраў маладых актывістаў будуць сфатаграфаваны і загружаны ў сацыяльныя сеткі пад хештэгам «#ЗаДело!».

 Таксама з нагоды дня нараджэння БРСМ у школьных пярвічках прайшлі сходы, адкрытыя дыялогі, падчас якіх абмяркоўваліся задачы, якія стаяць перад арганізацыяй на першае паўгоддзе. Да 16-годдзя моладзевага руху была прымеркавана і восеньская спартакіяда сярод працоўнай моладзі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, а таксама ўдзел у абласным конкурсе «Уладар сяла — 2018».

     На сённяшні дзень у раёне дзейнічаюць 48 пярвічных арганізацый, якія аб’ядналі ў сваіх радах 691 чалавека. Самыя шматлікія пярвічкі створаны ў РАНС, РАУС, райспажыўтаварыстве, аддзеле адукацыі.

У арганізацыі шмат знакавых праектаў. Ужо традыцыйнымі сталі акцыі «Ветэран жыве побач», «Тыдзень добрых спраў», «Мы — грамадзяне Беларусі!», «Цуды на Каляды» і іншыя.

 У райкама ГА “БРСМ” адна з самых буйных груп у сацсетцы Вконтакте – “Молодежь Сенненщины», а таксама ў Instagram – Сенно БРСМ. Кожны жадаючы можа паглядзець, чым жыве сенненская моладзь, задаць хвалюючыя пытанні.

     РК ГА “БРСМ” — адна з нямногіх раённых арганізацый, якая пачала выдаваць сваім актывістам новыя членскія білеты на базе пластыкавай карты. “Час дыктуе новыя формы работы, але асноўны пасыл застаецца ранейшым — выхаванне паўнавартасна развітай асобы. Чалавека, які ўмее працаваць на карысць краіны, дапамагчы бліжняму, які можа штосьці ствараць, крэатыўна дзейнічаць”, — адзначыла Марына Наваковіч.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

Парки семейных деревьев появятся в Беларуси в 2019 году

«Это будут места, где каждая семья сможет посадить свое дерево по случаю бракосочетания, рождения ребенка. Рядом с деревом можно будет установить табличку с генеалогическим древом, указать информацию, откуда пошла семья», — рассказал первый секретарь ЦК ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» Дмитрий Воронюк.

 Кроме того, союз молодежи запускает проект по благоустройству криниц и родников. «В Беларуси очень много самых различных уникальных источников. Союз молодежи будет заниматься их благоустройством. Мы хотим, чтобы они стали культовыми местами для тех регионов, где расположены», — отметил первый секретарь ЦК БРСМ.

  В свой день рождения, БРСМ дал старт новому общереспубликанскому проекту «#ЗаДело!». Это уже традиция для союза молодежи отмечать праздники многочисленными трудовыми акциями. «БРСМ исполнилось 16 лет — это, наверное, не так много для организации. Что ожидает ее в будущем? Мы хотим, чтобы 2019 год стал для нас знаковым, хотим запустить ребрендинг нашей организации. Хоть мы преемники комсомола, но должны быть дыханием молодежи, чувствовать ее. Будем думать над новым форматом, новым названием организации. Такие слова, как «пленум», «бюро», «центральный комитет», «первый секретарь» — вызывают у молодежи неоднозначные эмоции. Мы хотим, чтобы название нашей организации было современным, интересным, чтобы молодежная организация была молодежной», — подчеркнул Дмитрий Воронюк.

По материалам СМИ.