За добрую працу — новы дом

Праца на жывёлагадоўчым комплексе «Багданава»  ААТ «Сенненскі райаграсервіс» для Людмілы Окунь — справа адносна новая.Тым не менш, жанчына за кароткі час  выйшла ў лідэры сярод жывёлаводаў, якія працуюць на адкорме буйной рагатай жывёлы. З пачатку года яе гадаванцы прыбаўлялі ў вазе  па  788 грамаў у суткі, а ў лістападзе сярэднясутачныя  прывагі выраслі да 869 грамаў.

 У акцыянерным таварыстве вадзіцелем працуе муж Людмілы Мікалаеўны.  Сям’я атрымала  жыллё — дом з усімі камунальнымі зручнасцямі, і вельмі цэніць такі клопат дзяржавы, стараецца аддзячыць высокімі вытворчымі паказчыкамі.

 На здымку: Людміла Окунь, аператар па адкорму буйной рагатай жывёлы ААТ «Сенненскі райаграсервіс».