Праект “15 крокаў вялікага чалавека» распрацавалі ў Машканскай школе ў рамках акцыі “Сто ідэй для Беларусі”

Аўтарамі праекта, прысвечанага стогадоваму юбілею з дня нараджэння П.М.Машэрава, з’яўляюцца вучаніцы ўстановы адукацыі Карына Шалуха, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ, член Моладзевай палаты, экскурсавод музея баявой і працоўнай славы з 4-гадовым стажам, і Дарына Ізмайловіч, таксама юны краязнаўца, член аб’яднання па інтарэсах “Памяць”.

     Праект знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі. Выраблены буклет з 15 фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі жыцця П.М.Машэрава. Ён складаецца з раздзелаў “Сям’я – усяму аснова”, “Ваеннай суровай парой”, “Мы служым людзям, а гэта самая высокая пасада, якая прызначана чалавеку”.

     Экспазіцыя “15 крокаў вялікага чалавека” адкрыецца ў фае школы. Праект будзе размешчаны на сайце ўстановы адукацыі.

 Таццяна Буракова.