На Сенненшчыне выберуць лепшы тэматычны стэнд, прысвечаны юбілеям Віцебскай вобласці і Пятра Машэрава

 

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прапануе аформіць у кожнай установе раёна тэматычны стэнд “Віцебшчына: мінулае і сучаснае” з нагоды 80-годдзя Віцебскай вобласці і стагоддзя з дня нараджэння Пятра Машэрава, каб прыняць удзел у конкурсе.

На думку яго арганізатараў такая работа будзе спрыяць прыцягненню ўвагі да знакавых для абласнога рэгіёна падзей, выхаванню цікавасці да гісторыі і культуры, дапаможа раскрыць творчы патэнцыял і дзелавую актыўнасць членаў працоўных калектываў.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 17 лютага і абвешчаны праз раённую газету.