Сенненцы на Алімпійскіх гульнях

Ірына Крыўко ў складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь выступіць на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Паўднёва-Карэйскім Пхёнчхане.

У складзе жаночай каманды біятланістаў такія гранды, як Дар’я Домрачава, якая 4 гады таму ў Сочы стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, Надзея Скардзіна – яна выйграла сёлета малы Крыштальны глобус. Верым, што Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава таксама пакажуць свае лепшыя вынікі, што дазволіць заваяваць медалі самай высокай вартасці.