Молодой предприниматель из Сенно сумела открыть свой бизнес с помощью государственной субсидии

Пасля бухгалтарскай школы Вольга Прусава спрабавала сябе ў розных сферах. Дзе б яна не працавала — усюды бездакорна выковала свае прафесійныя абавязкі. Але асаблівага задавальнення ад гэтага не атрымлівала. Калі стала беспрацоўнай, адважылася пайсці ў самастойнае плаванне, прыняўшы рашэнне адкрыць цырульню.

 Вольгу не палохалі ні адміністрацыйныя працэдуры, ні строгія санітарна-гігіенічныя патрабаванні. Яна ведала дакладна – усё атрымаецца, бо справа была выбрана па душы.

Вопыт цырульніка напрацоўвала яшчэ з юнацкіх гадоў. У гуртку па стрыжцы, што існаваў тады пры Доме піянераў, навучылася асновам гэтага майстэрства. Скончыўшы спецыялізаваныя курсы цырульніка, зарэгістравалася ў раённай службе занятасці, дзе ёй растлумачылі, як распачаць сваю справу, дапамаглі скласці бізнэс-план. У інстанцыях, куды даводзілася звяртацца, атрымлівала кампетэнтныя парады. Свайго стартавага капіталу ў яе не было, таму сур’ёзным бонусам для адкрыцця бізнэсу стала дзяржаўная матэрыяльная падтрымка – субсідыя. Выдзеленыя грошы пайшлі на набыццё неабходнага абсталявання і на аплату арэнднай плошчы.

 “Буйную справу на субсідыю не адкрыць, — прызнаецца мая суразмоўца, — але пэўны штуршок да руху наперад атрымаць можна. Далейшае развіццё любой справы цалкам залежыць ад чалавека”.

 Пятнаццаць гадоў назад у памяшканні старой гарадской лазні па вуліцы Савецкай Вольга афіцыйна пачала прымаць сваіх першых кліентаў. Нельга сказаць, што ўсё адразу склалася і да яе  выстройваліся чэргі. Адсутнасць рэкламы і размяшчэнне цырульні ў спальным раёне горада не давалі магчымасці маладому прадпрымальніку заявіць пра сябе ў поўны голас. Але жаданне развівацца і займацца влюбімай справай у Вольгі не знікала.

 У  той час у горадзе ўжо працавала пяць прыватных цырульняў. Жанчыне спатрэбіўся год, каб падняцца на ўзровень сваіх  канкурэнтаў і атрымаць добрую кліенцкую базу.

 Кліенты, дарэчы, не здрадзілі майстру, калі той давялося двойчы памяняць адрас свайго аб’екта. Сёння цырульня “Ольга” адкрыта на трэцім паверсе ў будынку гарадской гасцініцы.

 Майстар працуе па папярэднім запісе. Абнаўляе матэрыяльную базу, цікавіцца навінкамі ў сферы цырульнай справы. Каб валодаць інфармацыяй аб асноўных прынцыпах падаткаабкладання ў Беларусі, дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва і іншых змяненняў у заканадаўстве, выпісвае часопіс “Індывідуальны прадпрымальнік”.

 Распачаць свой уласны бізнэс з нуля — ідэя, якая для многіх так і застаецца толькі ідэяй. Не трэба баяцца, упэўнена Вольга, трэба ўмець рызыкаваць. Сёння, дзякуючы падтрымцы дзяржавы, прасцей распачаць сваю справу. Зразумела, адразу залатых гор чакаць не варта, для гэтага трэба прыкласці пэўныя намаганні.

 Развіццё індывідуальнага падпрымальніцтва з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў айчыннай эканомікі. Свая справа – не толькі магчымасць эфектыўнай самазанятасці. Гэта і зняцце часткі сацыяльнай адказнасці з дзяржаўнага аппарату, стварэнне новых рабочых месцаў, садзейнічанне эканамічнага развіцця рэгіёна.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку:Вольга Прусава за справай.