Сенненскім барцам зноў скарыліся спартыўныя вышыні

Турнір па грэка-рымскай барацьбе, што праходзіў у горадзе Глыбокае 1-2 снежня, зноў засведчыў высокі ўзровень падрыхтоўкі сенненскіх асілкаў.

Нягледзячы на шырокае прадстаўніцтва з Мінска, Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей, нашы землякі не раз уздымаліся на п’едэстал гонару. Так, у вагавой катэгорыі да 38 кг другім стаў Данііл Воранаў, трэцім — Ілья Цюцюноў; да 42 кг — трэцяе месца ў Артура Мельцына; да 53 кг — «серабро» ў Яўгена Марчанкі.

-Спаборніцтвы паказваюць, дзе хлопцам і нам. трэнерам, трэба яшчэ папрацаваць, а таксама даюць досвед для дасягнення новых поспехаў, — падсумаваў Анатоль Кучынскі, трэнер-выкладчык па грэка-рымскай барацьбе Сенненскай ДЮСШ.

Неўзабаве нашых спартсменаў чакае Мінск і Віцебск. Спартыўны сезон для барцоў знаходзіцца ў самым разгары.

Аляксандр ПАДАРОЖНЫ.