Сенненскія пажарныя праверылі будаўнічыя пляцоўкі

Каб знізіць рызыку ўзнікнення пажараў, прадстаўнікі Сененскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі будаўнічыя пляцоўкі, размешчаныя на тэрыторыі раёна.

Першым аб’ектам на шляху мабільнай групы стаў будычы будынак Ульянавіцкага лясніцтва Багушэўскага лясгаса. Сярод выяўленых недахопаў — адстунасць вогнетушыцеляў, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у вагонах-бытоўках, курэнне рабочых у непрызначаных для гэтага месцах.

Такія ж заўвагі былі зроблены і пры наведванні пажарнымі былога будынка кандытарскага цэха (цяпер біятлонная база).

Як паведаміў рэдакцыі старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сенненскага РАНС Сяргей Паўлоўскі, падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў рабочых праінструктавалі аб мерах пажарнай бяспекі, прымяненні першасных сродкаў пажаратушэння і дзеяннях пры тушэнні ўзгаранняў.

Што датычыцца вышэйназваных заўваг, то ўсе яны ўзяты на кантроль і накіраваны кіраўніцтву будаўнічых арганізацый.

 Ганна КОРСАКАВА.