За незаконную вырубку ёлак і сасёнак можна атрымаць штраф да 50 базавых велічынь

Напярэдадні Новага года прыродаахоўныя службы ўзмацняюць патруляванне лясоў.

— Да супрацоўнікаў лясной аховы далучацца інспектары іншых экалагічных службаў, міліцыянеры, — папярэджвае Кірыл Гурыновіч, інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Багушэўскі лясгас”. – Патруляванне будзе наладжана перш за ўсё ў месцах знаходжання маладых яловых насаджэнняў.

Рызыкаваць на самай справе не варта. Незаконная вырубка ёлак і сасёнак падлягае пад адказнасць, прадугледжаную Кодэксам аб адміністрацыйных парушэнняў і можа карацца штрафам да 50 базавых велічынь на фізічную асобу. Яшчэ большыя сумы давядзецца заплаціць у выпадку парушэння заканадаўства індывідуальным прадпрымальнікам, — да 200 базавых велічынь, юрыдычным асобам (да 300). Да таго ж давядзецца кампенсаваць і ўрон, нанесены лясной гаспадарцы. Варта памятаць, што напярэдадні навагодняга свята ў лясніцтвах, гандлёвай сферы будзе наладжаны масавы продаж лясных прыгажунь на любы густ і кашалёк.

Наш кар.