Старшакласнікі СШ№2 г. Сянно наведалі Палац урачыстых абрадаў

Старшакласнікі другой гарадской школы наведалі з экскурсіяй Палац урачыстых абрадаў.

   У час сустрэчы Ірына Міляўская, загадчыца аддзела ЗАГС райвыканкама, правяла школьнікаў па памяшканнях новага будынка. Падлеткі пабывалі ў зале, дзе праходзяць урачыстыя цырымоніі рэгістрацыі шлюбу і нараджэнняў, пакоях жаніха і нявесты. Зазірнулі школьнікі і ў кабінет, дзе захоўваецца архіў установы. Супрацоўнікі паказалі юным гасцям дакументы перыяду 1928-1929 гадоў, пазнаёмілі з гісторыяй інстытута шлюбу. Ірына Міляўская падрабязна расказала пра асаблівасці рэгістрацый у дарэвалюцыйны перыяд, царкоўныя метрычныя кнігі. З асаблівай сур’ёзнасцю старшакласнікі ўспрынялі інфармацыю аб сучаснай працы органаў ЗАГС.

  Ала ЯКАЎЛЕВА.