Внеочередная сессия районного Совета депутатов 27-го созыва пройдет в Сенно

У пятніцу, 29 верасня, у малой зале пасяджэнняў райвыканкама мае адбыцца 42-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

На разгляд народных выбраннікаў будуць вынесены наступныя пытанні: унясенне змен у бюджэт раёна, устанаўленне выбарчых акруг па выбарах у Сенненскі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання.

Пачатак сесіі запланаваны на 10.00 

Ул.інф.