Более 17 тыс. рублей “положили” в этом году сенненцы в “Портфель”

Больш за 17 тыс. рублёў “паклалі” сёлета сенненцы ў “Партфель”.

Акцыя пад такой назвай штогод праводзіцца ў раёне напярэдадні новага навучальнага года і заклікана дапамагчы шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям у падрыхтоўцы дзяцей да школы. Сёлета ў перыяд дзеяння акцыі было наведана 657 сем’яў, 257 сем’ям, у якіх выхоўваюцца 587 дзяцей, аказана фінансавая падтрымка.

Немалую лепту ў школьны «Партфель» уносяць не толькі дзяржаўныя структуры, але і грамадскія арганізацыі: РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзныя арганізацыі, РК БРСМ. Другі год запар у акцыі ўдзельнічае раённая арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Наш кар.