В белицкой пионерии пополнение

13 верасня, у дзень нараджэння БРПА, пяцікласнікі Беліцкай ДССШ сталі піянерамі.

     На зборы дружыны гальштукі ім павязалі класны кіраўнік Вольга Чарнышкова, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Наталля Стрэльская і ветэран піянерскага руху Вольга Ульянава, якая расказала віноўнікам урачыстасці пра гісторыю піянерскай арганізацыі школы, паведаміла ў сваім пісьме ў рэдакцыю вучаніца 11 класа ўстановы адукацыі Ксенія Маісеенка.

     Новых сяброў па грамадскай арганізацыі павіншавалі вучні 6 – 8 класаў. У адказ пяцікласнікі пастараліся не падвесці старэйшых таварышаў на сваім першым піянерскім зборы. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Ірыны Стайновай яны вывучылі вершы, запэўнілі, што будуць стараннымі і актыўнымі піянерамі.

     Запрасілі на свята і членаў БРСМ. Сакратар пярвічнай моладзевай арганізацыі Анастасія Мароз таксама павіншавала піянераў-пяцікласнікаў са знамянальнай падзеяй у іх жыцці.

 Таццяна БУРАКОВА.

 На здымку: на ўрачыстым зборы дружыны Беліцкай школы, прысвечаным прыёму ў піянеры.

 Фота прадастаўлена Беліцкай школай.