Сенненские борцы завоевали пять призовых мест

     Менавіта з такім вынікам сенненскія барцы вярнуліся з рэспубліканскага юнацкага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці Пятра Галецкага, што праходзіў днямі ў Талачыне.

      Прадэманстраваць свой узровень з’ехаліся каля трыццаці каманд з усіх куткоў краіны. Сенненшчыну на спаборніцтвах прадстаўлялі пятнаццаць юнакоў. Самым паспяховым стала выступленне Артура Мельцына, якое прынесла спартсмену перамогу ў вагавай катэгорыі 42 кг. Другую прыступку п’едэстала ў вагавай катэгорыі 38 кг заняў Сцяпан Подраз. Бронзавымі прызёрамі турніра сталі Данііл Воранаў (35 кг), Арцём Кацар (42 кг) і Павел Караткевіч (53 кг).

     На здымку: пераможцы разам са сваімі трэнерамі.

     Фота прадстаўлена Дзмітрыем КАЦАРАМ.