На Витебщине начался сезон осенних сельскохозяйственных ярмарок

На Віцебшчыне пачаўся сезон восеньскіх кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Як паведаміла карэспандэнту «ГС» начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Інэса Гардзецкая, правядзенне традыцыйных восеньскіх кірмашоў у Сенненскім раёне запланавана на кастрычнік.

А пакуль жыхары раёна могуць наведацца за пакупкамі ў абласны цэнтр. У Віцебску кірмашы будуць праходзіць штотыднёва па суботах з 9 верасня па 28 кастрычніка. Гандлёвыя рады размесцяцца на вуліцы Леніна (участак ад міні-кавярні «Эрыдан» да кафэ «Аўрора»), на пляцоўцы каля канцэртнай залы «Віцебск», на Пралетарскай плошчы, на рынку Цэнтральны.

 Наш кар.