Все хозяйства Сенненщины приступили к уборке зерновых

    На пачатак тыдня збожжа было абмалочана на 986 га, што складае 7% ад уборачнай плошчы. Намалочана 2450 тон зерня — па 24,9 цн з кожнага гектара.
    Самая багатая хлебная ніва ў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі. На круг тут збіраюць па 48,2 цн, у СУП «Саўгас імя Машэрава» ураджайнасць складае 40,4 цн/га. А вось у ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» намалот з гектара не дасягае нават 17 цн, менш чым па 20 цн збожжа з гектара намалочваюць у ААТ «Студзёнка».
    Адначасова вядзецца адгрузка збожжа ў лік дзяржзаказу.