ЖАТВА на Сенненщине в цифрах и фактах
15319 га — на такой плошчы сёлета трэба зжаць і абмалаціць зерневыя і зернебабовыя культуры на Сенненшчыне.
Найбольшыя ўборачныя плошчы ў ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» — 2818 га і СУП «Саўгас імя Машэрава» — 2621 га.
5091 га зямлі занята азімай пшаніцай, яшчэ 1119 га — яравой.
Вясной найбольш высявалі сумесь зерневых і бабовых культур — 3511 га, ячмень — 3083 га.
Найменшая плошча засеяна азімым трыцікале — 720 га, у тым ліку, 383 га — у райаграсэрвісе. Па прагнозах спецыялістаў менавіта гэтая культура сёлета абяцае самыя высокія намалоты.
Грэчка і проса застаюцца экзатычнымі зерневымі культурамі. Імі на Сенненшчыне засеяна адпаведна 10 і 12 га у СФГ «Аграсэрвіс плюс».