В Сенненском районе на одного ИП стало больше

    У раёне на аднаго індывідуальнага прадпрымальніка стала больш. Жыхар вёскі Задарожжа Машканскага сельсавета атрымаў субсідыю для наладжвання ўласнай справы.
     Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выдала яму грошы ў суме роўнай 15 пражытковым мінімумам.
     — На іх былы беспрацоўны зможа набыць неабходнае абсталяванне для апрацоўкі драўніны. Менавіта ў гэтай сферы вясковец паспрабуе знайсці сваё месца. Мяркуецца, што, выкарыстаўшы безвыплатную субсідыю, ён наладзіць вы¬творчасць лавак, альтанак, іншых запатрабаваных на рынку вырабаў з драўніны, — расказаў Аляксандр Паўлоўскі, начальнік упраўлення. — Праўда, некаторы час нашы спецыя¬лісты будуць здзяйсняць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдаткаваных з бюджэту грошай.